You are viewing the community [info]vitebsk_by

Previous 10

Mar. 2nd, 2012

Litwin

[info]nicolaev

02.03.12. Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга!


Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга.
Вядома-ж, я даўно хацеў ба, каб не губіў сябе,
але нават ужо сам ня ведаю, як слушна...
Адное -- маліцца, хай будзе, як трэба + + +

Падчас учорашняга спаткання Сяргея Каваленкі з жонкай, ён сказаў, што яму вельмі балюча спаць на касцях, ніякага тлушчу ў яго целе не засталося, ён згубіў 30 кілаграмаў, яму балюча сядзець і ляжаць. Ён адчувае, што яму застаўся тыдзень жыцця, ён адчувае, што памрэ...

Mar. 1st, 2012

Litwin

[info]nicolaev

Z!

З.Пазьняк: Самым галоўным пытаньнем зараз для Беларусі - для палітыкі, для ўсяго беларускага народа -- ёсьць пытаньне жыцьця і сьмерці Сяргея Каваленкі. Гэта ёсьць пытаньне нумар адзін...

Feb. 14th, 2012

Litwin

[info]nicolaev

Зянон Пазняк да Сяргея Каваленкі

Зянон Пазняк: "...я хацеў бы зьвярнуцца да Сяргея Каваленкі, каб спыніў галадоўку, якая адбываецца пад гвалтам прымусовага кармленьня. Сэнс галадоўкі скончыўся тады, калі лукашысты, парушыўшы ягонае права і закон, сілай яго зьвязалі і пачалі (насуперак яго волі) уводзіць яму харчаваньне ў арганізм. Прымусовае харчаваньне галадоўніка руйнуе яго здароўе. Нішчачы чалавека, каты ствараюць сабе бандыцкае алібі ў выпадку лятальнага зыходу. Маўляў, а мы яго ратавалі. Галадоўку гвалтам спынілі Каваленку яны — ягоныя турэмшчыкі-гвалтаўнікі. Таму цяпер трэба прыняць рашэньне разумна выходзіць з галаданьня самому і рыхтаваць зварот у пракуратуру аб зьдзеках над яго асобай у турме, аб парушэньні яго права на галадоўку пратэсту. Гэта трэба рабіць, каб ніхто з катаў і абслугі рэжыму потым ня здолеў адмыцца...".

Jan. 15th, 2012

Litwin

[info]nicolaev

Сяргей Каваленка

Партрэт на фоне кратаў: "Сяргей Каваленка. Чалавек, адданы сьцягу"

16 студзеня Сяргею Каваленку спаўняецца 37 год, але гэтае сьвята ён ня мае магчымасьці адзначыць разам з сям’ёй, бо з 22 сьнежня ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары паводле крымінальнага абвінавачаньня. І яшчэ з 19 сьнежня ён трымае галадоўку пратэсту, бо ня згодны з тым, у чым яго вінавацяць...

Jul. 24th, 2011


[info]kamunikat

Хаўстовіч Мікола | Камунікат.org

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг... Болей...

[info]kamunikat

Запісы, 12 | Камунікат.org

Запісы
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
12

„Запісы” – навуковы часопіс беларускае эміграцыі, ворган Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца з 1952 году на беларускай мове ў Нью-Ёрку. У гадох 1962-1970 выходзіў у Мюнхэне. Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс. За час існаваньня „Запісы” сталі цэнтрам гуртаваньня інтэлектуальных сіл беларускае дыяспары. На старонках часопіса зьмешчаныя матэрыялы пра дзеячаў гісторыі й культуры Беларусі, на гістарычныя тэмы, этнаграфічныя, дэмаграфічныя, эканамічныя, мовазнаўчыя. Часопіс друкаваў навуковыя дасьледаваньні, якія адрозьніваліся ад існаваўшай на Бацькаўшчыне канцэпцыі гісторыі й культуры беларускага народу. Апублікаваў шмат дакумэнтаў, якія замоўчваліся ў Беларусі. Друкуе рэцэнзіі на беларусазнаўчыя выданьні, хроніку беларускага навуковакультурнага жыцьця на эміграцыі. Рэдкалегія „Запісаў” зацікавіла беларускай праблематыкай заходніх навукоўцаў. На старонках часопіса публікавалі свае беларусазнаўчыя працы Томас Бэрд, Гай Пікарда, Джэймс Дынглі ды іншыя. (Н. Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы) Болей...


[info]kamunikat

Харэўскі Сяргей | Камунікат.org


Сяргей Харэўскі (нарадзіўся 5 кастрычніка 1967, Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.

Вучыўся ў школе з мастацкім ухілам №26, у Менскай мастацкай вучэльні імя А. Глебава (1982—1987); у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім І. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1988—1992), асьпірантуры Беларускай Акадэміі Мастацтваў (1994—1997), у 1996 у летняй школе Варшаўскага Ўнівэрсытэту.

У 1986-1991 працаваў у Інстытуце "Белспэцпраектрэстаўрацыя", ў 1993 -- 2000 выкладаў у Віленскім пэдагагічным унівэрсітэце.


Як мастак аздобіў пару тузінаў кнігаў: "Стары гарадзенскі замак", "Песьня пра зубра", "Пан Блішчынскі", "Китайская каллигафия", уласную "Зьвяры-суайчыньнікі". Ілюстрваў творы Фрыдыбэрта Тугласа, Паўла Гюле, Лесьмяна, Стаффа, Ду... Болей...

[info]kamunikat

Туронак Юры | Камунікат.org


Радзімыя вытокі Туронкаў — блакітнавокая азёрная Дзісеншчына. Там, на Мёршчыне і Браслаўшчыне, ёсць вёскі Пестуны і Дзянісы — дзедаўшчына і прадзедаўшчына Юркі Туронка. Адтуль паходзілі бацька Браніслаў, дзед Сцяпан — беззямельныя сяляне. Продкі па кудзелі, Марылі Рэшацянкі (1905-1983) — з лясной Беласточчыны, дзе ў вёсцы Рушчаны каля Харошчы апроч яе нарадзіліся яшчэ дзве сястры і тры браты.
Сам Юрка гадаваўся ў мястэчку Дукшты колішняга Свянцянскага павета, дзе асталявалася сям'я маладажонаў. У Дукштах нарадзіліся і малодшыя Туронкі: Андрэй і Міхась. Зрэшты, калі быць дакладным, усіх трох сыноў Марыля нараджала ў віленскай клініцы, куды ўладкаваць яе мужу-лекару не складала праблем. Аднак лічыцца, што нарадзіліся яны ў Дукштах, дзе ў тамтэйшым касцёле ўсе трое і ахрышчаныя.
Вільня... Болей...

Jul. 23rd, 2011


[info]kamunikat

Спрынчан Аксана | Камунікат.org

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2007 у дэкрэтным адпачынку, гадуе дачку Альжбэту, дзякуючы чаму пачала пісаць творы для дзяцей. Рэдактар часопісаў “Паміж” № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі “Паэтычны чацвер” (газета “Голас Радзімы”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьмен... Болей...

[info]kamunikat

Смалянчук Алесь | Камунікат.org



Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея.
Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафесара Міхася Біча даследаваў гісторыі нацыянальных рухаў у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. на беларускіх землях. У 1995 г. перад Вучонай Радай Інстытута гісторыі абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працяг даследаванняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і літоўскіх землях дазволіў у 2002 г. абараніць доктарскую дысертац... Болей...

Previous 10

1

March 2012

S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com