?

Log in

No account? Create an account

Previous 10

Jul. 2nd, 2015


silverrebel

Афиша на "Славянский базар в Витебске 2015"

Originally posted by silverrebel at Афиша на "Славянский базар в Витебске 2015"


Программа XXIV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске».

Усласна традыцыйны пост са спасылкай на праграму "славянкі" і просьбай рэпоста да тых сяброў, чыім прынцыпам гэта не пярэчыць. 8)

Mar. 31st, 2015

kryz

nicolaev

Хрыстос уваскрос! Для Вас уваскрос!



Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!

30.03.--06.04. Расклад Службаў у грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска
29.03.--06.04. Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Мінска
02-05.04. Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Магілёва, Гомеля і Віцебска
04.04. Расклад благаслаўлення велікодных страваў з удзелам Мітрапаліта і Апостальскага Нунцыя

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску.

02.04.--05.04. Святы Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень онлайн (facebook)
04-05.04. Расклад тэматычных праграм на беларускім тэлебачанні на Вялікдзень
Святы Пасхальны Трыдуум

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: "Уваскрослы Езу, адары нашу Айчыну, Беларусь, патрэбнымі ёй ласкамі, каб яна была краінай духоўнага ўваскрасення, якое з’яўляецца гарантыяй гарманічнага жыцця на зямлі паводле Божага плану і шчаслівай вечнасці. Жадаю ўсім вам, суайчыннікі і ўсе людзі добрай волі, шчаслівых, поўных Божай ласкі і Яго супакою святаў Уваскрасення Хрыста. Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!".

Sep. 10th, 2014

kryz

nicolaev

#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge)



#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge)
https://www.facebook.com/events/1470026509934281/

#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge) гэта контра-прапанова з нагоды пашырэння вядомага дабрачыннага флэшмобу #IceBucketChallenge : ) Нам ба не хацелася змушаць, пагатоў прылюдна, кагосьці з сяброў ці проста добрых людцаў да нейкае дабрачыннасці -- але неяк дэлікатна, тактоўна, каб чалавек мог альбо адгукнуцца, альбо прайсці міма бяз нейкага ападку на сэрцы з нашае прычыны. Гэты выклік-challenge, канешне-ж, датычыць кожнага -- і ўласна Вас, хто бачыць гэта і чытае. Але-ж калі Вы палічыце, што гэты выклік датычыць не Вас -- магчыма ў тым маеце рацыю : ) Наша палкая Малітва ня ё малітваю з-пад палкі : ) Бо малітва з неахвотаю, будзе ICE, што ня ё NICE : ) (а мо' нават -- HOT-ICE, што 'шчэ горай).

Святы Айцец Францішак у сваіх намерах на верасень-2014 заклікаў нас маліцца за людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія пакутуюць на рознага кшталту хваробы цела\душы, і за людцаў\валанцёраў, якія тым ці іншым чынам дапамагаюць тым хворым, палягчаюць жыццё-быццё для іхнага цела ды іхнае душы. А мы ў сваю чаргу просім у гэтым "флэш-мобе" хоць трышачку вашае ўвагі і цяпла да гаротных падапечных і клапатлівых святароў і валанцёраў экумэнічнага Руху св. Мікалая (Беларусь), якія, як могуць, спрабуюць паліваць вядзёркамі цяпла : ) і святла сіротаў, самотных і непаўнаспраўных -- дзеткаў і падлеткаў, дарослых і старых. Што вы МУСІЦЕ зрабіць? Нічога : ) Што вы зрабіць МОЖАЦЕ? Сабраць прыгожанькі кошычак\букецік з ружаў малітвы на вяровіцы і пакласці яго да стопаў нашае Маці, Ружы Духовай.

- Можаце ахвяраваці ЎЛАСНА ЦЯПЕР у пазначанай вышэй інтэнцыі 10-ку, 50-ку, 100-ку, 150-ку, 200-ку Разарыю, альбо пэўную колькасць Ісусавай малітвы на вяровіцы. Калі хтось хоча, але ня ўмее -- кажыце, патлумачым. Калі хтось ня ўмее і ня хоча -- пажадайце падапечным і валанцёрам усяго найлепшага, як і мы вам жадаем, ды ідзіце ў супакоі і міры.

- Можаце паклапаціцца, каб згаданая вышэй інтэнцыя прагучала яўна ці таемна ў часе Святой Літургіі і ў часе вядомых вам набажэнстваў, асабліва марыйных.

- Можаце зрабіць перапост гэтае нашае падзеі і абвесткі, далучыцца да падзеі, паставіць свой "лайк" : ) Як кажуць: "Ня май сто рублёў, а май сто сяброў", -- а 'шчэ: "Ня май сто "бак"аў ($100), а май сто "лайк"аў" : )

- Можаце паразважаць, чым яшчэ -- чынна, фінансава і маральна -- можаце паспрыяць дзейнасці Руху св. Мікалая, звярніцеся з пытаннямі і прапановамі ў цэнтры:

г. Менск, вул. Аржанікідзе 6.
Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа.
Тэл. +37529 2997241, +37529 9622019,
shybeka@gmail.com (айцец Аляксандр Шыбека).

г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а.
Грэка-каталіцкая парафія Уваскрасення Хрыстова.
Тэл. +37529 2108095, +37529 6752997,
immeradel@tut.by (айцей Зміцер Грышан).

г. Гродна, вул. Гараднічанская 32а.
Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Фацімскай.
Тэл. +37529 7737968,
ankrot@gmail.com (айцец Андрэй Крот).

"Хрысціянскі валанцёрскі Рух св. Мікалая"
http://valancer.by/about/
https://www.facebook.com/groups/246659682048330/
"Чым можа дапамагчы валанцёр?"
http://valancer.by/stan-valancer/
"Фота і відэё нашых падапечных"
http://valancer.by/category/video/
http://valancer.by/category/video/

Прасцягні ружу да Беззаганнай.
Прасцягні руку да гаротнага.
І хай Госпад Бог адудзячыць +

"Счастья для всех -- даром!
И пусть никто не уйдёт обиженным".
(А. и Б. Стругацкие)

Sep. 10th, 2013

kryz

nicolaev

Св. Барбара



7 верасня шматлікія вернікі і святары з Віцебска і ваколіц сабраліся на ўрачыстую святую Імшу ў касцёле святой Барбары, каб адзначыць 20-годдзе рэкансэкрацыі святыні. Гамілію падчас Імшы прамовіў а. Міхал Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі святой Барбары з 2000 па 2012-ыя гады. Ён узгадаў, як, будучы студэнтам мастацка-графічнага факультэта мясцовага педінстытута, упершыню прыйшоў у гэтую святыню...

http://catholic.by/2/home/news/belarus/vitebsk/119095-vicebsk.html
http://catholic.by/2/media/foto/category/2273.html
http://my.mail.ru/mail/krassihar/photo?album_id=2625

Jun. 16th, 2013

Litwin

nicolaev

З Віцебску -- да Каралевы Беларусі

Мяркуем, віцебчуком спатрэбіцца інфармацыя пра сёлетні супэрфэст
і расклады пешых, роварных і аўтобусных пілігрымак да Будславу.

May. 29th, 2013

Wiciaz

nicolaev

Viciebsk на BY, святую вітай!

Першага чэрвеня ў Беларусі распачнецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У гутарцы адзін з адказных за перэгрынацыю а. Сяргей Трысцень OCD распавёў пра тое, наколькі важнай з’яўляецца духоўная падрыхтоўка да гэтай падзеі, і патлумачыў, чаму нельга разглядаць перэгрынацыю як пакланенне. Паўстае пытанне: а пры чым тутака vitebsk_by?

Mar. 2nd, 2012

Litwin

nicolaev

02.03.12. Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга!


Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга.
Вядома-ж, я даўно хацеў ба, каб не губіў сябе,
але нават ужо сам ня ведаю, як слушна...
Адное -- маліцца, хай будзе, як трэба + + +

Падчас учорашняга спаткання Сяргея Каваленкі з жонкай, ён сказаў, што яму вельмі балюча спаць на касцях, ніякага тлушчу ў яго целе не засталося, ён згубіў 30 кілаграмаў, яму балюча сядзець і ляжаць. Ён адчувае, што яму застаўся тыдзень жыцця, ён адчувае, што памрэ...

Mar. 1st, 2012

Litwin

nicolaev

Z!

З.Пазьняк: Самым галоўным пытаньнем зараз для Беларусі - для палітыкі, для ўсяго беларускага народа -- ёсьць пытаньне жыцьця і сьмерці Сяргея Каваленкі. Гэта ёсьць пытаньне нумар адзін...

Feb. 14th, 2012

Litwin

nicolaev

Зянон Пазняк да Сяргея Каваленкі

Зянон Пазняк: "...я хацеў бы зьвярнуцца да Сяргея Каваленкі, каб спыніў галадоўку, якая адбываецца пад гвалтам прымусовага кармленьня. Сэнс галадоўкі скончыўся тады, калі лукашысты, парушыўшы ягонае права і закон, сілай яго зьвязалі і пачалі (насуперак яго волі) уводзіць яму харчаваньне ў арганізм. Прымусовае харчаваньне галадоўніка руйнуе яго здароўе. Нішчачы чалавека, каты ствараюць сабе бандыцкае алібі ў выпадку лятальнага зыходу. Маўляў, а мы яго ратавалі. Галадоўку гвалтам спынілі Каваленку яны — ягоныя турэмшчыкі-гвалтаўнікі. Таму цяпер трэба прыняць рашэньне разумна выходзіць з галаданьня самому і рыхтаваць зварот у пракуратуру аб зьдзеках над яго асобай у турме, аб парушэньні яго права на галадоўку пратэсту. Гэта трэба рабіць, каб ніхто з катаў і абслугі рэжыму потым ня здолеў адмыцца...".

Jan. 15th, 2012

Litwin

nicolaev

Сяргей Каваленка

Партрэт на фоне кратаў: "Сяргей Каваленка. Чалавек, адданы сьцягу"

16 студзеня Сяргею Каваленку спаўняецца 37 год, але гэтае сьвята ён ня мае магчымасьці адзначыць разам з сям’ёй, бо з 22 сьнежня ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары паводле крымінальнага абвінавачаньня. І яшчэ з 19 сьнежня ён трымае галадоўку пратэсту, бо ня згодны з тым, у чым яго вінавацяць...

Previous 10

1

July 2015

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com